gabtСлавутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бестселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так, так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, спечанае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!

ПРАГРАМА
Аўтобусна-пешаходная экскурсія па "тэатральных" мясцінах Мінска раскажа пра адзiн з найбольш відовішчных відаў мастацтва — пра мастацтва тэатра. Першая частка экскурсіі прысвечана гісторыі тэатра ў нашай краіне, яго мінуламу і сучаснасці. Экскурсію павядзе акцёр і рэжысёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка, таму ёсць выдатная магчымасць даведацца пра тэатр, што завецца, з першых вуснаў. Экскурсія распавядзе не толькі пра гісторыю беларускага тэатра наогул, але і пра гісторыю найбольш значных тэатраў Мінска ў прыватнасці. Вы пачуеце аповед пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купа-лы, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максiма Горкага, Беларускі моладзевы тэатр, Музычны тэатр; Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі працы Тэатра лялек і Тэатра юнага гледача.
Другая частка экскурсіі — наведванне Вялікага тэатра оперы і балета, які ў гэтым годзе праводзіць свой 82-і Тэатральны сезон. Будынак тэатра быў пабудаваны на Троiцкай гары ў 1933 годзе па праекце знакамітага Іосіфа Лангбарда. Падчас экскурсіі ў тэатры Вам распавядуць гісторыю яго будаўніцтва, правядуць па вестыбюлях тэатра, раскажуць пра асаблівасці глядзельнай залы...
Далей — частка трэцяя, галоўная: Вам выпадзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з закулісным светам тэатра, на гэты раз — Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Вы не толькі даведаецеся больш пра тэатры і яго акцёраў, але і наведаеце малую сцэну тэатра, адчуеце сябе акцёрам, убачыце акцёрскія атрыбуты, а галоўнае — Вы зможаце задаць усе пытанні, якія цікавяць Вас: пра свет тэатра і тэатральнае мастацтва... Запрашаем!

Кошт экскурсіі ўключае:
• аўтобус туркласса
• экскурсійнае абслугоўванне
• экскурсія ў Тэатры оперы і балета
• наведванне Тэатра беларускай драматургіі

Працягласць экскурсіі — 30 км, 4 гадзiны