Assign modules on offcanvas module position to make them visible in the sidebar.

Love story !

Love Story

labadzenka

Ішкальдзь — Паланечка — Вольна — Стайкі — Сталовічы — Нясвіж —
Вялікая Ліпа — Новыя Навасёлкі — Вішнявец — Новы Свержань

Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё ... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра
як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!

 

Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё ... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!

ПРАГРАМА

Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам labadzenka.by — вядомым блогерам, журналістам, паэтам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам курсаў беларускай мовы "Мова Нанова", аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова". Тэматыка блогу Глеба Лабадзенка — Беларусь, беларуская мова, культура, мастацтва, гісторыя, архітэктура, літаратура, сацыяльная сфэра.

Падчас вандроўкi па тых мясцiнах, назва якiх сёння ўжо ні аб чым не гаворыць простым гарадскiм жыхарам, можна будзе ўбачыць самыя дзiвосныя, непаўторныя i самыя-самыя помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi, якiя ў сваю чаргу неразрыўна звязаныя з гiсторыяй роду Радзівілаў, не адно пакаленне якога ўпiсала залатымi лiтарамi свае iмёны ў айчынную гiсторыю...
Сёння вёска ІШКАЛЬДЗЬ, землi якой некалi належалi Радзiвiлам, налiчвае крыху болей за 300 жыхароў, але менавiта тут сёння стаiць самы стары ў Беларусi
(з неперабудаваных) касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1472 г.), малюнак якога ў
1876 г. зрабiў Напалеон Орда. Тое, што вёска ПАЛАНЕЧКА, належала Радзівілам, якія пабудавалі тут палац ў канцы XVIII — пачатку XIX стст., вядома многім. Але не кожны ведае, што менавіта ў гэтай вёсцы і сёння стаіць той самы касцёл Св. Георгія, у якім, магчыма, хрысцілі Ігната Дамейку, а таксама самы стары ў Беларусі млын 1819 г. Царква ў ВОЛЬНА была пабудавана ў 1768 г. як касцёл базыльян ў стылі ракако, у 1895 г. прыстасавана пад праваслаўную царкву, якая дзейнічае і ў наш час. Далей па дарозе ў СТАЙКАХ захавалася сядзіба, якая належала некалі адной з ліній роду А. С. Пушкіна, роду Лашкевічаў. Дом пабудаваны з элементамі эклекты-кі і выклікае асацыяцыі з замкам. Ёсць сёння ў Беларусі і тое, што робіць нас бліжэй да вострава Мальта — адзіны на тэрыторыі нашай краіны храм рыцараў Мальтыйскага ордэну. Касцёл Іаана Хрысціцеля ў СТАЛОВІЧАХ быў пабудаваны у тым ліку на ахвяраванні камандора познаньскага С. Дамброўскага, сам жа ордэн з'явіўся тут дзякуючы сыну Радзівіла Сіроткі — Жыгімонту Каралю, які атрымаў у Італіі тытул камандора мальтыйскага ордэна.

На працягу стагоддзяў НЯСВІЖ з'яўляўся сталіцай ардынацыі Князёў Радзівілаў. У горадзе і сёння можна пабачыць хаты рамеснікаў, гандлёвыя рады; старэйшую ў краіне Ратушу 1596 года. Палацава-паркавы комплекс XVI-XVIII стст., пабудаваны М. Радзівілам "Сіроткам", верагодна, па праекце італьянскага архітэктара Дж. М. Бернардоні. Замак-палац, акружаны высокімі землянымі валамі і шырокімі ровамі ды сажалкамі, уяўляе сабой сістэму аб'яднаных у адзіны ансамбль будынкаў, якія ўтвараюць вытанчаны парадны двор.
НОВЫ СВЕРЖАНЬ — прыгарад Стоўбцаў, дзе сёння знаходзяцца 2 помнікі сакральнай архітэктуры канца XVI ст. Помнік архітэктуры рэнесансу, невялікі, кампактны, нібыта выкананы з маналіту Петрапаўлаўскі касцёл з'яўляецца адной з найбольш арыгінальных і самабытных готыка-рэнесансных святыняў Беларусі. Касцёл (1588 г.) быў пабудаваны дзякуючы М. К. Радзівілу Сіротку, як і праваслаўная Успенская царква (1590 г.) там жа ў Новым Свержні, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры барока.

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — даследчык радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчык курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск каля 21.00.

Кошт экскурсіі ўключае:
• аўтобус туркласса
• экскурсійнае абслугоўванне
• кава, гарбата, печыва

Працягласць экскурсіі — 350 км, 14 гадзiн