Assign modules on offcanvas module position to make them visible in the sidebar.

Love story !

Love Story

labadzenka26 снежня, 8.00, пр. Незалежнасці 31а, дом-музей РСДРП. Кошт 350 тыс. руб.

Маршрут СБ-6.5.1: Шчорсы — Любча — Навагрудак — Валеўка — Завоссе

Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё ... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!

ПРАГРАМА
Зноўку едзем разам з Глебам Лабадзенкам (labadzenka.by) — журналістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы ("Мова Нанова"), аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова".

Экскурсія пройдзе па найбольш маляўнічых месцах Беларусі — выдатныя пейзажы, ахінутыя легендамі. Вы даведаецеся пра багатую гісторыю нашай краіны і жыццёвы шлях яе выдатнага сына Адама Міцкевіча.

НАВАГРУДАК — першая сталіца ВКЛ, горад у якім амаль кожнае месца можа даць нейкую дэталь аб жыцці ці творчасці вялікага паэта. Невыпадкова сёння тут можна наведаць музей яго імя — дом, дзе жыў Адам Міцкевіч, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады, куплены бацькам у самым пачатку XIX ст. Фарны касцёл Ператварэння Гасподня — пабудаваны на месцы былога гатычнага, заснаванага яшчэ пры князе Вітаўце — стаў сведкам хрышчэння вялікага паэта, помнік якому ўсталяваны побач з помнікам абарончага дойлідства XIII-XVI стст. — Навагрудскім замкам.

ЛЮБЧА — сёння гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне, а крыху раней з XVI ст. мястэчка, належала Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам, Радзівілам і Вітгенштэйнам і атрымала ў 1590 г. магдэбургскае права і ўласны герб. Сёння на левым беразе Нёмана захаваўся чатырохсотгадовы замак. Да нашых дзён дайшлі толькі дзве вежы і два двухпавярховыя карпусы, але земляныя валы і рвы, якія атачаюць тэрыторыю былога комплексу, утвараюць эфектную "выспачку гісторыі" цэлага краю. Далей крочым у вёску ВАЛЕЎКА, дзе дзейнічае і ў нашы дні царква Святых Пятра і Паўла, пабудаваная ў 1685 г. як Троіцкі касцёл кляштара дамініканцаў і перададзеная ў XIX ст. праваслаўным вернікам.

Прытрымліваючыся найлепшых традыцый усё той жа колавай кампазіцыі, скончым наш маршрут у месцы, якое мае непасрэднае дачыненне да А. Міцкевіча — яго музеі-сядзібе ў ЗАВОССІ. Менавіта тут нарадзіўся паэт, з часоў якога тут захавалася старая ліпа і невялічкая сажалка, а таксама адноўленая хата і гаспадарчыя пабудовы.

Наведаем ці не найвялікшага гаспадарчага двара ў Шчорсах* у замкавым стылі, так званай "мураванкі Храптовічаў": карпусы стайняў і вуглавыя круглыя вежы. Трэба адзначыць, што нават яны памятаюць нашага вялікага паэта, які жыў у Шчорсах у 1819 і 1820 гг.

Па складзенай ужо традыцыі, падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — як і заўжды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней. :)

Кошт экскурсіі ўключае:

• аўтобус туркласса
• экскурсійнае абслугоўванне
∘ Навагрудак — дом-музей Адама Міцкевіча, фарны касцёл, Навагрудскі замак
∘ Любча — замак
∘ Шчорсы — гаспадарчы двор
∘ Валеўка — царква Святых Пятра і Паўла
∘ Завоссе — музей-сядзіба Адама Міцкевіча
• кава, гарбата, печыва
• фірмовыя сувеніры

Працягласць экскурсіі — 400 км, 14 гадзiн

Знаўца Глеб Лабадзенка
Знаўца Глеб Лабадзенка
Кніжка ад аўтара
Кніжка ад аўтара
Апавядае Лабадзенка...
Апавядае Лабадзенка...
Любча, царква
Любча, царква
Замак у Любчы
Замак у Любчы
Наваградскі замак
Наваградскі замак
Наваградскі замак
Наваградскі замак
Наваградскі замак
Наваградскі замак
Наваградскі замак
Наваградскі замак
Фарны касцёл у Наваградку
Фарны касцёл у Наваградку
У Фары шлюб караля Ягайлы ў 1422 г.
У Фары шлюб караля Ягайлы ў 1422 г.